Наваполацкая «дзясятка»: Аліневіч і суседзі
Гісторыя Наваполацкай папраўчай калёніі № 10 наўпрост зьвязаная з гісторыяй самога гораду. Сваім узьнікненьнем на пачатку 1960-х Наваполацак абавязаны тагачасным патрабаваньням народнай гаспадаркі СССР, дакладней — патрэбай якаснага паліва для Заходняй групы савецкіх войскаў. Рашэньнем савецкага ўраду ўзьвядзеньне нафтаперапрацоўчага заводу на беразе Заходняй Дзьвіны было абвешчана камсамольскай будоўляй. Разам з карпусамі НПЗ «камсамольцы-дабравольцы» пабудавалі для сябе ў якасьці часовага жытла і баракі. Напачатку на мапе зьявілася невялікае паселішча, потым — горад зь пераважна панэльнай забудовай.
Жытло ЗК — «камсамольскія баракі»
Тыя баракі, пабудаваныя больш за 50 гадоў таму, служаць у якасьці жытла па-ранейшаму. Толькі для ЗК. Цяпер яны месьцяцца ўжо не сярод маляўнічай прыроды, а паміж двума прамысловымі хімічнымі гігантамі — «Нафтанам» і «Палімірам». Ужо некалькі дзесяцігодзьдзяў запар гэтая тэрыторыя за некалькімі радамі дроту, глухім плотам, вышкамі, аўчаркамі належыць Наваполацкай ПК-10. Зразумела, што побач з гістарычнымі аб’ектамі «камсамольскай будоўлі» тут пасьпелі зьявіцца і некаторыя новыя збудаваньні. Напрыклад, праваслаўная царква.
У параўнаньні зь іншымі беларускімі ПК Наваполацкая лічыцца найбольш закрытай. Тут, напрыклад, не праводзяцца для грамадзкасьці традыцыйныя для іншых папраўчых установаў Дні адчыненых дзьвярэй. Тым ня менш госьці ў калёніі бываюць даволі часта. Гэта пераважна афіцэры сыстэмы ДВП, якія пераймаюць у Наваполацку перадавы вопыт. ПК-10 мае рэпутацыю ўзорна-паказальнай у пытаньнях выхаваўчага працэсу.
У 2011 году ў ПК-10 упершыню ў гісторыі зьявілася цэлая кампанія палітзэкаў: Андрэй Саньнікаў, Мікіта Ліхавід, Алесь Кіркевіч, Ігар Аліневіч.
Сёньня з гэтых сядзельцаў у калёніі застаўся толькі Ігар Аліневіч.
Адрас ПК-10:
211440, Віцебская вобл., г. Наваполацак, вул. Тэхнічная, 8.
Тэлефоны: (8-02145) 57-1-27; (8-02145) 57-1-30; (8-02145) 57-2-96.
Начальнік: падпалкоўнік Сівоха Аляксандар Мікалаевіч.
Кантынгент:
Паводле афіцыйных зьвестак, асноўны кантынгент наваполацкіх ЗК — тыя, хто належыць да так званых АЗГ (арганізаваных злачынных груповак). Шмат хто сядзіць за рабункі, прыкладна 20% сядзельцаў пакараныя за забойствы. Раней паведамлялася, што адзін зь іх — былы намесьнік камандзіра СОБР (па-беларуску — спэцатрад хуткага рэагаваньня) маёр Андрэй Васільеў. Яго былы сукамэрнік засьведчыў у інтэрвію маскоўскаму тэлеканалу НТВ, што маёр адкрыта заяўляў пра сваё дачыненьне да «эскадрону сьмерці» і зьнікненьня Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзьмітрыя Завадзкага ў 1999–2000 гадах. У 2002 Васільеў быў асуджаны на 21 год турмы нібыта за забойства дзяўчыны. Паводле неафіцыйнай вэрсіі, собраўца «хаваюць» у зоне за тое, што шмат ведае. Кажуць. што Васільеў ня мае аніякіх кантактаў зь іншымі ЗК.
Саньнікаў: «Як невінаватыя людзі атрымліваюць велізарныя тэрміны»
«Тут у калёніі я ўбачыў катастрафічныя маштабы таго, як невінаватыя людзі атрымліваюць велізарныя тэрміны», — паведаміў экс-кандыдат на прэзыдэнта падчас спатканьня ў ПК-10 летась у лістападзе са сваёй жонкай Ірынай Халіп. Пазьней журналістка надрукавала гэтую размову ў маскоўскай «Новой газете» і на сайце «Хартыі». Вось што, напрыклад, расказаў Саньнікаў пра так званыя фіктыўныя АЗК.
«Дапусьцім, ёсьць нейкае некім зьдзейсьненае злачынства. Аднак патрэбная гучная справа. Тады да абвінавачанага „прышпільваюцца“ любыя знаёмыя і паўзнаёмыя — аж да кантактаў з мабільнага тэлефона. І хоць у злачынстве вінаватыя два-тры чалавекі, на лаве падсудных могуць апынуцца 40–50, і гэта ўжо будзе называцца арганізаванай злачыннай групай. І за гэта ўвесь ланцужок — сьледзтва, пракуратура, суд — атрымае дадатковыя „зорачкі“, прэміі, прасунецца па службе. Праўдападобна, што сыстэма заахвочваньняў у сьледчых органах, судах, пракуратуры грунтуецца на гэтым: чым больш невінаватых асуджана, тым больш прэміяў і іншых бонусаў. Дарэчы, ёсьць і другі бок гэтай праблемы: пакуль саджаюць невінаватых, сапраўдныя злачынцы застаюцца на волі».
Валянціна Аліневіч: «Жыцьцё навучыла бачыць плюсы ў малым»
Сядзелец ПК-10 Ігар Аліневіч мае самы працяглы сярод ўсіх беларускіх палітвязьняў тэрмін пакараньня — 8 гадоў З часу этапаваньня сына ў калёнію — гэта здарылася мінулым летам — яго маці Валянціна бачыла яго толькі двойчы.
Першы раз — 19 лістапада, калі замест трох належных для працяглага спатканьня дзён ёй і мужу далі толькі паўтара. Спатканьне магло і ўвогуле не адбыцца, бо ліст з дазволам сям’я атрымала толькі ўвечары 18 лістапада. Сёлета 25 студзеня адбылася другая сустрэча, усяго на пару гадзінаў. Аліневіч: «Гэта было кароткатэрміновае спатканьне, праз шкло і вельмі траскучыя тэлефонныя апараты.
Таксама:
МАГІЛЁЎСКАЯ ПК-15. ВЯЗЬНІЦА БАНДАРЭНКІ І ДЗЯДКА
БАБРУЙСКАЯ "ДВОЙКА". ПРЫСТАНАК БЯЛЯЦКАГА
ГЛЫБОЦКАЯ КАЛЁНІЯ №13. ВЯЗЬНІЦА ДАШКЕВІЧА
ВІЦЬБА-3
МАГІЛЁЎСКАЯ ЧАЦЬВЁРКА
ГАРАДЗЕНСКАЯ ТУРМА. ЧАСТКА 1
ГАРАДЗЕНСКАЯ ТУРМА. ЧАСТКА 2