viasna on patreon

Адвакатаў не пусьцілі да Казуліна

2006 2006-10-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адвакату Ігару Рынкевічу і праваабаронцу Алегу Волчаку адмовілі ў спатканьні з Аляксандрам Казуліным.

Пра гэта Радыё Свабода паведаміў Ігар Рынкевіч, які цяпер знаходзіцца ў будынку калёніі “Віцьба-3”, дзе ўтрымліваюць экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна. Паводле Ігара Рынкевіча адмову адміністрацыя тлумачыць непадрыхтаванасьцю памяшканьня для спатканьняў. Адвакат зьбіраецца пісаць скаргу на імя начальніка калёніі.

Нагадаем, 5 кастрычніка закончыўся тэрмін карантыну, падчас якога Аляксандру Казуліну не дазваляліся сустрэчы з адвакатамі і сваякамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства