viasna on patreon

Віталь Гуляк з Ваўкавыску вітаў вызваленне палітвязняў нацыянальным сцягам

2012 2012-04-16T10:47:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sciah.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ваўкавыскі грамадскі актывіст Віталь Гуляк 15 красавіка адзначыў выхад на волю палітзняволеных Андрэя Саннікава і Зміцера Бандарэнкі вывешваннем бел-чырвона-белага сцяга на балконе сваёй кватэры. Праз некалькі гадзін у дзверы пагрукаўся нейкі п’яны хлопец, які брыдкасловіў і пагражаў актывісту расправай. Потым ён знік, але праз пятнаццаць хвілін у кватэру заявіліся трое міліцыянтаў, якія прапанавалі праехаць з імі для разбіральніцтва. Віталь Гуляк патлумачыў ім, што не парушае заканадаўства, паколькі вывешванне сімволікі ў прыватным месцы жыхарства не супярэчыць аніводнаму з законаў. Міліцыянты зрабілі фотаздымкі і сышлі.

Нагадаем, што раней Віталь Гуляк ужо неаднаразова праводзіў акцыі салідарнасці з палітвязнямі, за што пераследаваўся мясцовымі сілавымі структурамі.   

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства