Бярозаўчане павіншавалі палітвязняў з Вялікаднем
Бярозаўскія актывісты і далёкія ад палітыкі грамадзяне павіншавалі палітвязняў з Уваскрашэннем Хрыстовым. Яны пажадалі як найхутчэйшай волі для змагароў за дэмакратыю і лепшае жыццё ў Беларусі. Віншавальнікі, па аналогіі з біблейскім выразам, выказалі веру ў тое, што Уваскрэсне і Беларусь, а лепшыя беларускія сыны, якіх рэжым без віны змясціў за краты і падвяргае здзекам, будуць працаваць на карысць Радзімы, каб насамрэч слэнг рэжыму аб квітнеючай Беларусі ўвасобіўся ў жыццё.
Некаторыя з актывістаў вядуць перапіску з Алесем Бяляцкім, Зміцерам Дашкевічам і Мікалаем Аўтуховічам. На жаль, на калядныя віншаванні больш з палітвязняў ніхто не адклікнуўся. Цяпер некаторыя з віншавальнікаў гадаюць, ці атрымалі астатнія іх паштоўкі.
Тым не менш людзі зноў ім паслалі віншаванні ў надзеі, што іх цёплыя словы віншавання і падтрымкі дойдуць да адрасатаў.