viasna on patreon

Арышт аўтамабіля прызнаны незаконным

2012 2012-04-13T18:43:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/daishnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У канцы сакавіка супрацоўнікі ДАІ на трасе М1 “Масква – Брэст” затрымалі аўтамабіль, які перавозіў 10-тысячны тыраж газеты “Віцебскі кур'ер”. Гэта выданне так і не змагло атрымаць згоду ні адной з беларускіх друкарняў, а таму друкуецца ў расійскім Смаленску.

Акрамя канфіскацыі накладу газеты, якая стала ўжо традыцыйнай, супрацоўнікі ДАІ арыштавалі аўтамабіль і накіравалі яго на штрафстаянку ў Дуброўна. Супрацоўнікі рэдакцыі палічылі такія дзеянні незаконнымі і звярнуліся ў суд. Як аказалася, небезвынікова. На днях суд Дубровенскага раёна палічыў арышт аўтамабіля, у якім перавозілі апошні з затрыманых тыражоў «Віцебскага кур'ера», незаконным. Як паведаміў праваабаронца Павел Левінаў, які прысутнічаў на пасяджэнні, аўтамабіль «свабодны» і супрацоўнік рэдакцыі змог забраць яго са штрафстаянкі.

У ходзе працэсу Дубровенскія аўтаінспектары спасылаліся на нібыта неаплачаныя з 2009 года штрафы, хоць як было ўстаноўлена судом, усе яны былі аплочаныя.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства