Ператрус на кватэры маладафронтаўцаў
https://spring96.org/be/news/51658
2012
2012-04-13T16:59:00+0300
2012-04-13T16:59:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Раніцай 13 красавіка ў кватэры, якую здымаюць актывісты “Маладога Фронту”, адбыўся ператрус. Прыйшоўшы дадому, адзін з хлапцоў убачыў, што вокны і балкон расчыненыя, на падлозе валяюцца рэчы, агітацыйныя матэрыялы й сьцягі адсутнічаюць.
Па непацьверджанай інфармацыі, у кватэры падчас ператрусу мог знаходзіцца актывіст арганізацыі Павал Сяргей. На дадзены момант ягонае месцазнаходжаньне невядомае й сувязь зь ім адсутнічае. Верагодна, ён быў затрыманы й зараз знаходзіцца ў адным з РАУСаў сталіцы.
Маладафронтаўцы мяркуюць, што гэты інцыдэнт зьвязаны з падрыхтоўкай да “Чарнобыльскага Шляху”.