viasna on patreon

Каваленка спыніў галадоўку

2012 2012-04-13T16:47:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сяргей Каваленка пачаў самастойны выхад з галадоўкі. Пра гэта «Свабодзе» паведаміў бацька вязьня Аляксандар Каваленка, які 13 красавіка бачыў сына ў псыхіятрычным шпіталі ў Навінках.

«Ён сказаў, што пачаў піць сокі і есьці сам. Зонд яму ужо ня ставяць, кропельніцы таксама. Настрой у яго нармальны, шмат распытваў пра сям’ю. Кажа, што абыходжаньне ў шпіталі значна лепшае, чым у калёніі «Віцьба-3».

Сяргей Каваленка асуджаны на 2 гады і месяц за парушэньне ўмоваў адбыцьця «хатняй хіміі», якую атрымаў за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску. З 19 сьнежня Сяргей Каваленка галадаваў на знак пратэсту супроць прысуду. У галадоўцы актывіста быў 20-дзённы перапынак, з 8 лютага галадоўка працягвалася бесьперапынна да пачатку красавіка, калі Каваленку пачалі прымусова праз зонд уліваць ежу.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства