viasna on patreon

Рэчы асуджаным актывістам вярнулі, “мабілку”- разьбілі

2012 2012-04-13T12:38:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shuleika-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наста Шулейка і Юрый Ходус тэлефануюць у РУУС

Наста Шулейка і Юрый Ходус тэлефануюць у РУУС

Актывістам “Маладога Фронту”  Насце Шулейка і Юрыю Ходусу вярнулі асабістыя рэчы, якія таемным чынам “падарожнічалі” цягам дня 12 красавіка па розных аддзяленьнях міліцыі і кабінетах.

Аднак радасьці мала: сотавы тэлефон чамусьці аддалі з разбітым экранам. Па факце пашкоджаньня маёмасьці на імя начальніка  РУУС Ленінскага раёна Менска пададзеная адпаведная скарга.

Нагадаем, усе асабістыя рэчы затрыманых 11 красавіка актывістаў “зьніклі” з дзяжурнай часці  ГОМ-1 Ленінскага РУУСа Менска. Разам з іх опісам.

12 красавіка суд Ленінскага раёна Менска аштрафаваў актывістаў Маладога Фронту Насту Шулейка і Юрыя Ходуса, затрыманых учора ля станцыі метро “Кастрычніцкая” па артыкуле 17.1 КаАП “Дробнае хуліганства” на 20 і 15 базавых велічынь адпаведна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства