viasna on patreon

У Брэсце пададзена заяўка на першамайскую дэманстрацыю

2012 2012-04-13T12:25:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kanius.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ганна Канюс

Ганна Канюс

Ініцытыва правядзення гэтага мерапрыемства зыходзіць ад кіріаўнікоў мясцовых суполак Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Як паведаміла старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі БСДП (Грамада) Ганна Канюс, апошні раз гарадскія ўлады дазволілі правесці дэманстрацыю з нагоды 1 мая дзесяць гадоў таму: з таго часу на ўсе заяўкі на правядзенне падобнай акцыі па розных прычынах быў дадзены адмоўны адказ.   

Але, па словах Ганны Канюс, сябры гэтай партыі мяркуюць, што ў чыноўнікаў гарвыканкаму хопіць розуму сёлета не замінаць дэманстрацыі, тым больш што ў цяперашняй эканамічнай сітуацыі ў Беларусі Першамай, як міжнародны дзень салідарнасці працоўных у барацьбе за свае правы, мае вельмі акутальнае гучанне. “Такая салідарнасць працоўных, калі ўвесь час растуць цэны на тавары, паслугі і працягваецца зніжэнне рэальнай заработнай платы насельніцтва, неабходная як ніколі", - адзначыла партыйны актывіст.
Арганізатары дэманстрацыі мяркуюць, што ў ёй возьмуць удзел каля 150 чалавек, якія пройдуць па пешаходным тратуары двух цэнтральных вуліц Брэста. Пасля гэтага ўдзельнікі дэманстрацыі збіраюцца далучыцца да мерапрыемстваў, арганізаваных уладамі у гарадскім парку культуры і адпачынку імя 1 Мая з нагоды святкавання Дня працы.

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства