Інфармацыя пра суддзяў у Віцебскай вобласці стала "сакрэтнай"
https://spring96.org/be/news/51640
2012
2012-04-13T11:15:37+0300
2012-04-13T11:15:37+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/suddzia.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На афіцыйным сайце Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту нядаўна ўнеслі змены ў раздзел “Суды”. Раней тут падаваліся поўныя спісы суддзяў раённых судоў, іх прозвішчы, імёны і імёны па бацьку, кантактныя тэлефоны. Цяпер засталіся толькі кантактныя звесткі старшыняў судоў і іх намеснікаў.
Што да афіцыйных сайтаў органаў улады ў рэгіёнах, то звесткі пра склад мясцовага суду можна знайсці таксама не паўсюль. Да прыкладу, кантакты суддзяў Аршанскага гарадскога суду размешчаны на сайце мясцовага гарвыканкаму. А вось на сайтах большасці райвыканкамаў нават няма такога раздзелу.