viasna on patreon

Магілёўскай прадпрымальніцы часткова дазволілі зрабіць копіі дакументаў для падрыхтоўкі да суду

2012 2012-04-12T17:41:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовая зала.

Судовая зала.

Праўда, каб дамагчыся гэтага, Людміла Крыловіч была вымушана звярнуцца ў суд Ленінскага раёна Магілёва.

Сёння, 12 красавіка, адбылося папярэдняе пасяджэнне, на якім суддзя Юлія Трапыніна пачала разглядаць пазоў Людмілы Крыловіч супраць магілёўскага гарвыканкаму.

Нагадаем, што прадпрымальніцы было адмоўлена выдаць завераныя копіі альбо зрабіць копіі дакументаў шляхам фотаграфавання, якія былі ёй неабходны для судовага разбіральніцтва з арэндадаўцам гандлёвага цэнтру “Прэстан”, які, паводле словаў жанчыны, незаконна адмовіў ёй у прадаўжэнні дамовы арэнды.

У гарвыканкаме Людміле Крыловіч сказалі, што яна можа азнаёміцца з дакументамі, аднак копіі з іх зняць не можа. Пасля гэтага выпадку Людміла Крыловіч напісала скаргу на імя старшыні гарвыканкаму. У адказе, які яна атрымала ад кіраўніка справаў гарвыканкаму, спадар Аўсеенка спасылаецца на той факт, што выдача копій дакументаў не прадугледжана ўнутранай інструкцыяй. Пасля гэтага жанчына падала скаргу ў суд на гарвыканкам. Праз суд яна хацела абвавязаць яго выдаць неабходныя ёй для падрыхтоўкі да судовага працэсу дакументы.

“Як толькі пачаўся судовы працэс, я заявіла хадайніцтва аб адводзе суддзі Юліі Трапынінай, якая вяла маю справу і якая прымала мае дакументы. Справа ў тым, што яна ад самага пачатку перадузята пачала ставіцца да маёй скаргі на гарвыканкам і сказала, што я шмат чаго хачу. Пасля таго, як яна прыняла маю скаргу, яна пакінула яе без руху. Прыйшлося пісаць скаргу на імя старшыні Ленінскага раённага суда”, - гаворыць Людміла Крыловіч.

“У судзе юрыстка з гарвыканкаму выказалася, што можна прыйсці і зрабіць фотаздымкі матэрыялаў справы, якія мне неабходны, што мы адразу і зрабілі. Аднак, нам не далі зрабіць копіі пратакола пасяджэння Савета прадпрымальнікаў гандлёвага цэнтру “Прэстан”, які адбываўся 1 снежня 2012 года.  На гэтым пасяджэнні Савет прыняў рашэнне дазволіць арэндадаўцу не працягваць са мной дамову арэнды. Акрамя таго, не далі зрабіць копію ліста дырэктара цэнтра развіцця малога прадпрымальніцтва Марыенкі да намесніка начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага гарвыканкама Волкавай, копію якога я зрабіла ўласнаручна пры першым азнаямленні з матэрыяламі справы”, - працягвае прадпрымальніца.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што падчас судовага пасяджэнне стала вядома аб тым, што інструкцыя па справаводзству, якой кіруецца гарвыканкам супярэчыць пастанове Ураду, і яны пра гэтую пастанову даведаліся толькі ад нас.

“Для таго, каб грамадзянам зняць копіі дакументаў і рэалізаваць свае правы на атрыманне копій дакументаў з матэрыялаў справы, сфармаваных па іх скаргах, грамадзянам трэба звяртацца ў суд, бо начальнік юраддзела гарвыканкаму карыстаецца ўнутранымі інструкцыямі і ігнаруе пастанову Урада, якая абавязвае чыноўнікаў засведчваць сапраўднасць усіх копій дакументаў, як сваіх, так і атрыманых імі ад іншых юрасобаў на пэўных умовах. Пра Канстытуцыю яна сказала, што гэта проста дэкларацыя, а на пастанову Ураду махнула рукой”, - гаворыць праваабаронца.

Пасля таго, як было адмоўлена ў магчымасці зрабіць копіі метадам фотаграфавання двух дакументаў, Людміла Крыловіч паменшыла пазоў да гарвыканкаму. Наступнае судовае пасяджэнне мусіць адбыцца 26 красавіка а 10-30.

“Хачу сказаць, што матэрыялы справы былі непрашытыя і непранумараваны. Я падазраю, што пратакол сходу Савета прадпрымальнікаў можа быць папросту адтуль выкінуты альбо заменены на іншае. Часу каб зрабіць гэта роўна два тыдні”, - кажа Людміла Крыловіч.

Нагадаем, што Людміла Крыловіч летась была старшынёй агульнага сходу прадпрымальнікаў супраць высялення 75 прадпрымальнікаў з другога паверха гандлёвым цэнтра “Прэстан”. Жанчына дамаглася таго, што цэнтр не быў зачынены на рамонт і не здадзены пасля яго іншаму арэндатару. У гэтым выпадку ўсе прадпрымальнікі мусілі б аказацца на вуліцы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства