viasna on patreon

Веткаўскіх падлеткаў выхоўваюць праз ЛТП

2012 2012-04-10T21:01:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ltp-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фота belapan.com

фота belapan.com

Веткаўская камісія па справах непаўналетніх спрабуе выхоўваць, якія стаяць на ўліку за здзейсненыя правапарушэнні, праз установы пенітэнцыярнай сістэмы. У мінулым годзе веткаўскія міліцыянеры разам з педагогамі звазілі «цяжкіх» падлеткаў на экскурсію ў калонію-пасяленне. Цікава, як выказалася пра паездку сацыяльны педагог школы: «Каб даражыць свабодай – трэба пабываць у няволі». «Пасля экскурсіі дзеці вырашылі, што ў калонію яны наўрад ці вернуцца», - з задавальненнем адзначалася ў публікацыі мясцовай газеты «Голас Веткаўшчыны».

Але, відаць, экскурсія ў калонію не паўплывала на зніжэнне ўзроўню падлеткавай злачыннасці ў раёне, таму ў 2012 годзе дарослыя вырашылі звазіць «цяжкіх» падлеткаў на экскурсію ў лячэбна-працоўны прафілакторый ў Светлагорску. «Гэта паездка дзецям, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, запомніцца надоўга», - адзначае ў справаздачы карэспандэнт раённай газеты.

«Калі мы зайшлі на тэрыторыю, то за намі з лязгам зачыніліся металічныя вароты. Пазней  падлеткі прызналіся, што ў той момант у многіх з іх па спіне прабег халадок», - паддае экспрэсіі журналіст.

Ён піша, што ў ЛТП ёсць і медыцынская частка. «Вось толькі некаторых пастаяльцаў прыходзіцца прывязваць, бо вельмі яны актыўныя ў сваіх паводзінах. Пры неабходнасці яны могуць знаходзіцца прывязнымі не адзін дзень, а двое-трое сутак», - адзначае аўтар публікацыі.

Карэспандэнту чамусьці весела, і ён марыць: «Няблага было б у ЛТП пабачыць «каня». «Конь» - гэта алкаголік, які знаходзіцца ў стане «белай гарачкі». Для такіх кліентаў ёсць адзіночныя камеры без святла», - тлумачыць журналіст, які, напэўна, ніколі не чуў, што «дэлірый» - гэта захворванне, а прывязваць людзей, здзекавацца з іх і прыніжаць іх – парушэнне іх правоў. Яшчэ аўтара артыкулу ўразіў непрыемны пах у прафілакторыі. «Хаця што тут здзіўляцца – лазнева-пральны камбінат працуе толькі адзін раз на тыдзень», - заўважае супрацоўнік рэдакцыі.

І завяршаецца артыкул задавальненнем дарослага чалавека ад таго, што дзяцей здолелі напалохаць:. «У аўтобусе я звярнуў увагу на падлеткаў – запалоханы былі ўсе!».

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства