viasna on patreon

Начальніку Брэсцкай ДАІ перадалі “Правілы дарожнага руху” па-беларуску

2012 2012-04-10T13:07:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/barbolin-brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Брэсцкі сябра ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” Васіль Барболін падараваў новаму кіраўніку абласной Дзяржаўтаінспекцыі Правілы дарожнага руху, выдадзеныя па-беларуску. Такім чынам актывісты грамадскай арганізацыі хочуць заахвоціць супрацоўнікаў ДАІ да карыстання роднай мовай і абараніць правы тых аўтааматараў, якія размаўляюць на гэтай мове падчас сустрэч з праваахоўнымі органамі.

Прыняўшы падарунак, начальнік ДАІ Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама Андрэй Сумар адзначыў, што ў бліжэйшай перспектыве рэалізаваць ужыванне Правіл дарожнага руху па-беларуску будзе цяжка, бо для гэтага патрэбны грошы. Акрамя таго, у Брэсцкі рэгіён прыехала шмат людзей, якія не разумеюць гэтую мову.

Правілы дарожнага руху надрукаваны на беларускай мове сёлета пакуль сціплым накладам (200 асобнікаў) з мэтай дапамагчы іх вывучэнню і здачы іспытаў для атрымання правоў кіроўцы на дзяржаўнай беларускай мове. Пераклад зроблены сябрамі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”  і супрацоўнікамі Інстытута мовы і літаратуры Нацыянальнай Акадэміі навук пры падтрымцы ДАІ Міністэрства ўнутраных спраў РБ.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства