viasna on patreon

У Шклове ў Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасці ўступаюць арганізавана

2012 2012-04-10T13:02:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chalavechki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напрыканцы сакавіка Шклоўскі раён наведала старшыня Магілёўскай гарадской арганізацыі, намеснік старшыні абласной арганізацыі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Валянціна Мацукова. Мэтай візіту з’явілася стварэнне Шклоўскай раённай арганізацыі партыі.

Для партыйнай функцыянеркі пры дапамозе райвыканкамаўскіх чыноўнікаў былі арганізаваныя сходы і сустрэчы з працоўнымі калектывамі на шэрагу прадпрыемстваў Шклоўскага раёна. У прыватнасці, Валянціна Мацукова наведала адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Шклоўскі масладзельны завод”, “Шклоўскі камбікормавы завод” і “Шклоўскі ільнозавод”. Партыйная функцыянерка распавяла працоўным пра тое, што галоўнай мэтай створанай у 1993 годзе Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці з’яўляецца “стварэнне грамадства эканамічнага дабрабыту і сацыяльнай справядлівасці”.

Пасля заканчэння арганізаваных “вертыкаллю” мерапрыемстваў работнікі прадпрыемстваў у арганізаваным парадку падавалі заявы на ўступ у партыю. Плануецца, што пасля прыёму іх у члены абласной арганізацыі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці будаць створаны пярвічныя і Шклоўская раённая арганізацыі партыі.

Неабходна адзначыць, што апошнім часам партыйныя функцыянеры Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці пры дапамозе чыноўнікаў ад ідэалогіі значна актывізавалі сваю працу па стварэнню раённых арганізацый у цэлым шэрагу раёнаў Магілёўскай вобласці. Для іх арганізуюцца сустрэчы с працоўнымі на прадпрыемствах і ва ўстановах, пры тым, што прадстаўнікам любой дэмакратычнай арганізацыі рабіць гэта цалкам забаронена. Праваабаронцы звязваюць узросшую актыўнасць ідэолагаў і партыйных функцыянераў з маючымі адбыцца восенню выбарамі ў Палату прадстаўнікоў.

Згодна Закона Рэспублікі Беларусь «Аб палiтычных партыях», “умяшанне дзяржаўных органаў i службовых асоб у дзейнасць палiтычных партый, саюзаў, таксама як i ўмяшанне палiтычных партый, саюзаў у дзейнасць дзяржаўных органаў i службовых асоб, не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам”.

Аднак у нашай краіне ні для каго не з’яўляецца сакрэтам, што праўладныя палітычныя партыі атрымліваюць ад чыноўнікаў “вертыкалі” усялякую магчымую падтрымку, тым часам як сяброўства ў дымакратычнай партыі альбо арганізацыі можа прынесці грамадзяніну толькі праблемы і пераслед з боку ўладных структур.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства