viasna on patreon

Палітвязьня Дзядка перавялі ў Шклоўскую калёнію

2012 2012-04-10T11:49:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Маці Мікалая Дзядка патэлефанавала ў Магілёўскую калёнію № 15, каб удакладніць дату кароткатэрміновага спатканьня з сынам, але ёй сказалі, што 6 красавіка палітвязьня этапавалі ў Шклоўскую ІК-17.

Прычыну пераводу ў Магілёўскай калёніі патлумачыць адмовіліся, маўляў, родным прыйдзе афіцыйная папера.

У Шклоўскай калёніі маці паведамілі, што 7 красавіка да іх сапраўды прыбыў Мікалай Дзядок, але прычыны, маўляў, яны ня ведаюць, бо яны — «прымаючы бок», а праз 3 дні родным павінна прыйсьці папера, дзе паведамяць, на якім рэжыме будзе ўтрымлівацца Мікалай Дзядок, колькі перадачаў і спатканьняў яму будзе дазволена.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства