viasna on patreon

У Баранавічах ужо пятая з пачатку года забарона пікета

2012 2012-04-10T09:42:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/znak_zabarony.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі актывіст Рыгор Грык 9 красавіка атрымаў ліст за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, у якім паведамляецца, што Баранавіцкі гарвыканкам, кіруючыся Законам Рэспублікі Беларусь ад 30.12.1997 № 114-З “Аб масавых мерапрыемствах” (у рэдакцыі Закона РБ ад 08.11.2011 № 308-З), не дае згоды на правядзенне пікета 15 красавіка ў старым парку горада. Праўда, якую норму закона парушыў заяўнік, супрацоўнік ідэалагічнага аддзела гарвыканкама Сяргей Пяцігораў традыцыйна адмовіўся назваць.

Падчас пікета Рыгор Грык хацеў выказаць маральную падтрымку іншадумцам і асуджаным за падзеі 19 снежня 2010 года.

Гэта ўжо пяты запар ў гэтым годзе пікет грамадскіх актывістаў, які не дазваляе Баранавіцкі гарвыканкам. У пачатку 2012 годзе былі забаронены пікеты, якія планавалі правесці грамадскія актывісты Віктар Цяпін, Рыгор Дружынін і тройчы Рыгор Грык на розную тэматыку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства