viasna on patreon

Справа Зьмітра Дашкевіча знаходзіцца ў Кастрычніцкім судзе Менску

2006 2006-10-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома ПЦ “Вясна” ад адваката Аляксандра Галіева, справу лідэра арганізацыі “Малады Фронт” Зьмітра Дашкевіча генеральны пракурор накіраваў у Менскі гарадзкі суд. Цяпер справа маладафронтаўца знаходзіцца ў Кастрычніцкім судзе Менску. Дата правядзеньня судовага працэсу і судзьдзя пакуль ня вызначаныя.

Зьміцер Дашкевіч адчувае сябе здавальняюча, на ўмовы ўтрыманьня ня скардзіцца.

Нагадаем, Зьміцер Дашкевіч быў узяты пад варту ў межах крымінальнай справы па арт. 193.1 КК Рэспублікі Беларусь (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). 21 верасьня 2006 года яму было прад’яўлена афіцыйнае абвінавачаньне, мера стрыманьня пакінутая бяз зьменаў.

Падтрымаць палітзьняволенага можна, даслаўшы яму ліст па адрасе: СІЗА №1, 220050, г.Менск, вул.Валадарскага, д.2, Зьмітру Дашкевічу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства