Апазыцыя Берасьця просіць тэлевізійнага эфіру
https://spring96.org/be/news/5150
2006
2006-10-03T10:00:00+0300
2006-10-03T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ад імя берасьцейскіх суполак Партыі БНФ, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), партыі камуністаў Беларускай накіраваны зварот старшыні телерадыёкампаніі “Берасьце” Ларысе Дабрадомавай.
Па інфармацыі Радыё Свабода, прадстаўнікі апазыцыі, спасылаючыся на Канстытуцыю, просяць кіраўніцтва берасьцейскай тэлерадыёкампаніі даць ім магчымасьць удзельнічаць у тэлеперадачах, у якіх абмяркоўваюцца важныя падзеі ў жыцьці грамадзтва.
На думку аўтараў звароту, удзел апазыцыі ў тэлеперадачах павысіць цікавасьць жыхароў Берасьцейшчыны да тэлебачаньня й дапаможа разьвязваць канкрэтныя праблемы.