viasna on patreon

У Слоніме моладзь збірае грошы для адзінокіх старых

2012 2012-04-09T11:05:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slonim-zbor-groshy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У мінулую суботу на цэнтральных вуліцах Слоніма можна было ўбачыць маладых хлопцаў і дзяўчат з урнамі і лістоўкамі ў руках. Моладзь раздавала людзям брашуркі і лістоўкі з рэкамендацыямі аб здаровым ладзе жыцця.

Але галоўнай мэтай акцыі быў збор сродкаў для адзінокіх састарэлых людзей. Хлопцы і дзяўчаты падходзілі з урнамі да людзей і прасілі ахвяраваць хто колькі можа рублёў для старых адзінокіх слонімцаў. Сабраныя сродкі юнакі і дзяўчаты перадалі ў мясцовы Чырвоны Крыж, дзе за сабраныя грошы будуць куплены гігіенічныя сродкі і перададзены старым людзям, якія жывуць на тэрыторыі Слонімскага раёна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства