У Маскве аштрафавалі беларуса за надпісы на шыльдзе беларускай амбасады
https://spring96.org/be/news/5149
2006
2006-10-03T10:00:00+0300
2006-10-03T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёння завяршыўся судовы працэс у Маскве над Юрасём Іванюковічам. Як паведамляе “Наша Ніва”, Басманым судом беларус быў аштрафаваны на 3 тысячы расійскіх рублёў (112 долараў ЗША) замест 20 тысяч, чаго патрабаваў абвінаваўца. Прысуд быў вынесены за вандалізм па крымінальным артыкуле. У траўні Іванюкевіч зрабіў надпісы «Жыве Беларусь!» і «БТ ілжэ!» на шыльдзе беларускай амбасады ў расейскай сталіцы.
Нагадаем, што працэс цягнуўся каля трох месяцаў, судовыя паседжанні ўвесь час пераносіліся з-за адсутнасці ў Маскве беларуска-рускага перакладчыка.