"Малады Віцебск" – за вызваленне Сяргея Каваленкі
6 красавіка актывісты руху "Малады Віцебск" вывесілі расцяжку "Свабоду Сяргею Каваленку" на будынку гандлёвага цэнтру "Беларусь".Каля аднаго з уваходаў яна правісела каля гадзіны, бачылі расцяжку дзесяткі наведнікаў "Беларусі"
У той самы дзень у абласным цэнтры прайшла яшчэ адна акцыя ў падтрымку зняволенага галадоўніка Сяргея Каваленкі. Яе зладзілі актывісты "Еўрапейскай Беларусі" разам з жонкай вязня Аленай Каваленка і іх сынам Валянцінам.
Удзельнікі выйшлі на ганкі драмтэатра імя Якуба Коласа перад пачаткам спектакля. Алена трымала плакат "Свабоду Сяргею Каваленку", а сямігадовы сын –сямейнае фота дзе ён зняты разам з бацькам. Пад фотаздымкам быў подпіс: "Мой бацька памірае за сцяг. Чаму так?". Астатнія ўдзельнікі акцыі раздавалі ўлёткі з інфармацыяй пра вясня калоніі "Віцьба-3" і кантактнымі дадзенымі сям'і Каваленкаў ды іхных аднадумцаў.
Акцыя працягвалася, пакуль паблізу не з'явілася міліцэйская машына.