viasna on patreon

Сюжэт АНТ – падстава для скаргі ў пракуратуру

2012 2012-04-09T09:37:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/budoulia..jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель скардзіцца ў пракуратуру на бяздзейнасць службовых асобаў Магілёўскага ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы.

Ён просіць правесці расследванне прычын невыканання Дэпартаментам сваіх абавязкаў па кантролю за адпавяданнем заканадаўству ўмоваў працы ў будаўнічай арганізацыі “Прамжылбуд”, правесці праверку расследвання прычын іх невыканання і прыцягнуць вінаватых асобаў да адказнасці.

Нагодай для гэтага стаў відэарэпартаж, зняты Агенцтвам тэлевізійных навін (АТН), які цягам двух тыдняў пракручваўся па тэлеканалу “Беларусь-1”. Відэаматэрыял змяшчаў паклёпніцкі сюжэт на рабочага-муляра “Прамжылбуда”, актывіста незалежнага прафсаюза РЭП Аляксея Паўлоўскага. Яго аблівалі брудам у сувязі з тым, што на старонках незалежных сайтаў з’явілася інфармацыя аб тым, што пасля таго, як з ім не быў працягнуты працоўны кантракт, ягоная брыгада будаўнікоў у знак салідарнасці з ім напісала заявы на звальненне. У сюжэце фігуравалі падстаўныя асобы, з якімі рабочы ні дня не працаваў разам.

Аднак не сам паклёп на рабочага-будаўніка стаў нагодай для скаргі.

“У відэасюжэце бачна, што рабочыя, у тым ліку начальства, знаходзяцца на будаўнічым аб’екце без касак. Аднаго з рабочых перавозюць у каўшы экскаватара. Рабочыя на вышыні дзесятага паверху працуюць без страхоўкі і агароджы. Раствор на вышыні падаецца вёдрамі, якія прывязаны да вяровак. Няма агароджаў небяспечных зонаў. Са словаў будаўнікоў вёдры часта не вытрымліваюць вагі раствора і падаюць уніз. Мяне абурае тое, што гэты сюжэт бачылі не толькі чыноўнікі, але, мяркую і прадстаўнікі Дэпартаменту дзяржаўнай інспекцыі працы, аднак ніяк на гэта не адрэагавалі”, - гаворыць Барыс Бухель.

Нагадаем, што былы рабочы “Прамжылбуда” Аляксей Паўлоўскі зараз судзіцца са сваім былым наймальніка. Рабочы-будаўнік хоча змяніць фармулёўку свайго звальнення ў працоўнай кніжцы і атрымаць з наймальніка грашовую кампенсацыю ў памеры болей за 12 мільёнаў рублёў. З 53 выяўленых парушэнняў заканадаўства Аляксеем Паўлоўскім дзяржаўныя органы і кіраўніцтва “Прамжылбуда” прызнала 14.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства