viasna on patreon

У Магілёве выйшаў першы нумар бюлетэня “Палітвязні”

2012 2012-04-06T13:54:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biulieten-mahiliou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Выданне ініцыяванае незалежнай газетай “НАШ Магілёў”

Выданне ініцыяванае незалежнай газетай “НАШ Магілёў”

На старонках выдання сабраны навіны пра беларускіх палітзняволеных. Ініцыятарам выдання стала незалежная гарадская газета “НАШ Магілёў”.

“Дадзены бюлетэнь з’яўляецца часткай грамадзянскай кампаніі “Беларусь без палітвязняў!”, якая стартавала ў Магілёве некалькі дзён таму. Сэнс кампаніі – гэта інфармаванне магілёўцаў аб тым, што ў краіне дагэтуль існуюць людзі, асуджаныя за палітыку.

Мы хочам, каб магілёўцы ведалі пра гэта, салідарызаваліся, дасылалі ім лісты падтрымкі і асуджалі палітыку дзяржавы. Краіна, дзе іншадумцы церпяць за палітыку, не можа называцца дэмакратычнай. Мы хочам зрабіць свой унёсак у працэс найхутчэйшага вызвалення незаконна асуджаных актывістаў”, - кажа рэдактар незалежнага выдання “НАШ Магілёў” Вітольд Няўрыда.

Рэдакцыя газеты ўзяла за аснову спіс палітвязняў, выкладзены на сайце  праваабарончага цэнтра “Вясна”, які налічвае 15 чалавек.

Трэба адзначыць, што раней на сайце газеты “НАШ Магілёў” з’явілася рубрыка “Навіны палітвязняў”. Там збіраюцца ўсе свежыя навінны, датычныя лёсаў асуджаных за палітыку людзей. Рубрыка абнаўляецца штодзённа. 

Наклад бюлетэня “Палітвязні” складае 299 асобнікаў і распаўсюджваецца сярод магілёўцаў бясплатна. Жадаючыя могуць спампаваць электронную версію выдання: http://gazetanm.eu/sites/gazetanm/files/palitvyazni-1.pdf

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства