Усім маладафронтаўцам, акрамя Дашкевіча, спынілі крымінальныя справы
https://spring96.org/be/news/5145
2006
2006-10-03T10:00:00+0300
2006-10-03T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Днямі актывісты «Маладога Фронту» Алег Корбан і Барыс Гарэцкі атрымалі афіцыйнае пацьверджаньне з Пракуратуры Беларусі аб спыненьні крымінальных справаў, распачатых на маладых людзей увесну гэтага году, паведаміла прэс-служба Хартыі’97. Нагадаем, што ўвесну 2006 г. аддзелам КДБ па барацьбе з тэрарарызмам і рэспубліканскай пракуратурай было ўзбуджана больш за дзесяць крымінальных спраў за дзейнасьць ад незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт".
На гэты час усе яны, акрамя справы, распачатай на лідэра моладзевага руху Зьмітра Дашкевіча былі спыненыя. З 15 верасьня сустаршыня «Маладога Фронту» утрымліваецца ў СІЗА г. Менску па вуліцы Валадарскага.