Еўрасаюз чакае вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў
https://spring96.org/be/news/51449
2012
2012-04-06T08:05:55+0300
2012-04-06T08:05:55+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла Мая Качыянчыч, прэс-сакратар Вярхоўнага прадстаўніка па замежных справах ЕС Кэтрын Эштан.
Качыянчыч: "Вы ведаеце, якая пазіцыя Еўрасаюза. Мы хочам неадкладнага вызвалення і поўнай рэабілітацыі ўсіх палітвязняў. Наколькі я ведаю, на сёння іх 10 ці 12".
Нагадаем, што сёння Аляксандр Лукашэнка заявіў пра магчымае хуткае вызваленне палітвязняў. Аднак кіраўнік Беларусі адзначыў, што вызваліць толькі тых, хто напісаў прашэнне аб памілаванні. А вось "адзін-два", якія такіх прашэнняў не напісалі, застануцца за кратамі.