viasna on patreon

“Малады Фронт” звяртаецца да дэпутатаў па пытаньні ўвядзеньня мараторыя на сьмяротнае пакараньне

2012 2012-04-04T09:39:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mf.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Малады фронт

Малады фронт

Зарэгістраваная ў Чэхіі грамадская арганізацыя “Малады Фронт” выступіла з новай ініцыятывай па  ўвядзеньні мараторыя на сьмяротнае пакараньне ў Беларусі. Актывісты арганізацыі зьвярнуліся да ўсіх дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу з патрабаваньнем ініцыяваць галасаваньне па пытаньню ўвядзеньня мараторыя на сьмяротнае пакараньне.

У тэксце звароту, які распаўсюдзіла прэсавая служба “Маладога фронту”,  паведамляецца, што “Беларусь – апошняя краіна кантыненту, дзе дагэтуль існуе практыка выкананьня сьмяротных прысудаў. На нашу думку, сам факт забіцьця чалавека дзяржавай даўно не адпавядае панятку “цывілізаванае грамадзтва” і супярэчыць хрысьціянскім традыцыям нашай краіны.

Варта казаць і пра адсутнасьць у Беларусі незалежнага суда, пракуратуры і міліцыі. Ва ўмовах, калі дадзеныя ворганы зьяўляюцца фактычна некантралюемымі, цяжка казаць пра любую “законнасьць”, “справядлівасьць” ці “мэтазгоднасьць” сьмяротных прысудаў.

Нас абурае і тое, што сваякам забітых не паведамляецца дата сьмерці і месца пахаваньня, не выдаюцца целы”.

Нагадаем, што ад часу рэспубліканскага рэферэндуму 1996 года, на якім 80,44% грамадзян Беларусі прагаласавалі за захаваньне смяротнага пакараньня, прайшло больш за пятнаццаць год. Зараз сітуацыя кардынальна зьмянілася. Па выніках сакавіцкага апытаньня грамадскай думкі, праведзенага Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (Вільня, Літва), 49,7% беларусаў лічаць, што сьмяротнае пакараньне ў краіне павінна быць адмененае.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства