Конкурс інсталяцыяў на грамадзка-палітычную тэматыку
Моладзевая асацыяцыя “StudAlliance” у межах праекта “Беларуская вясна ў Вільні”
абвесьціла конкурс канцэпцыяў мастацкіх інсталяцыяў на грамадзка-палітычную
тэматыку. Аўтары найлепшых канцэпцыяў атрымаюць магчымасьць рэалізаваць свае
працы ў грамадзкай прасторы Вільні, атрымаюць 1000 літаў на выдаткі для
рэалізацыі праекта. Агулам будуць падтрыманыя тры найлепшыя
працы.
Тэматыка інсталяцыяў: парушэньне правоў чалавека ў Беларусі,
праблематыка ізаляцыі Беларусі ад Эўрапейскага Зьвязу, салідарнасьць Літвы зь
Беларусьсю.
Канцэпцыі прымаюцца на беларускай, расейскай і ангельскай
мовах. Адзін аўтар можа падаць некалькі канцэпцыяў.
Каб узяць удзел у
конкурсе, неабходна даслаць папярэднюю заяўку (імя, прозьвішча, нумар тэлефона,
e-mail) да 8 красавіка, а таксама канцэпцыю (ня больш за 3 старонкі) на
электронны адрас: info.studalliance@gmail.com
Апошні
тэрмін падачы заявак: 15 красавіка 2012 году.
Падрабязная інфармацыя –
на сайце:
students.ehu.lt/afisha/konkurs-nstaliacyj-na-hramadska-pal-tycnuiu-tematyku