viasna on patreon

Прызначана судовае «апытаньне» ў справе «невыязнога» Алега Гулака

2012 2012-04-02T16:07:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На 6 красавіка прызначанае «апытаньне» ў судзе Цэнтральнага раёну па скаргах старшыні Беларускага Хэльсынскага камітэту Алега Гулака на МУС і Мін’юст.

У сакавіку праваабаронца даведаўся, што яму забаронены выезд за межы краіны. У мясцовым аддзеле грамадзянства і міграцыі яму патлумачылі, што ў дачыненьні да Гулака ёсьць грамадзянская справа, па якой ён выступае адказчыкам. Сам праваабаронца гэты факт адмаўляе.

Гулак: «У якасьці адказных асобаў фігуруюць МУС і Мін’юст. МУС — бо менавіта яны ўнесьлі мяне ў сьпіс забароненых на выезд. Паводле закону, калі высьвятляецца несапраўднасьць зьвестак, то яны павінны быць выдаленыя. А Мін’юст — бо, як вынікае з даведкі, перадаў гэтую інфармацыю, і менавіта па лініі Мін’юсту была ўведзеная забарона. Маё патрабаваньне — выключыць мяне з гэтага сьпісу і зьняць абмежаваньне ў рэалізацыі маіх канстытуцыйных правоў».

Алег Гулак упэўнены, што суд ня мае ніякіх законных падставаў, каб не прыняць да разгляду ягоную скаргу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства