viasna on patreon

Акцыі салідарнасці з палітвязнямі ў Віцебску (фота)

2012 2012-04-02T11:01:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vitebsk_salid-akc-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У апошнія дні сакавіка ў абласным цэнтры з'явіліся ўлёткі з партрэтамі зняволеных палітыкаў, у тым ліку прысвечаныя жыхару Віцебска Сяргею Каваленку. Таксама моладзевыя актывісты вывесілі некалькі  расцяжак "Свабоду палітвязням".

Улёткі з партрэтамі Андрэя Саннікава, Паўла Севярынца, Міколы Статкевіча, Зміцера Дашкевіча ды іншых палітвязняў былі вывешаны на аўтобусных прыпынках, на пад'ездах дамоў, у іншых месцах, дзе праходзіць шмат людзей. Іх вывесілі віцебскія маладафронтаўцы, паведамляе сайт mfront.net .

На вуліцы Гагарына былі заўважаныя ўлёткі  на знак салідарнасці з Сяргеем Каваленкам, які трымае доўгатэрміновую галадоўку пратэсту супраць прысуду і крымінальнага абвінавачання. "24 лютага віцебская суддзя Алена Жук асудзіла Сяргея Каваленку на два гады і 1 месяц за парушэнні рэжыму адбыцця пакарання пасля суду за тое, што 7 студзеня 2010 года ён прымацаваў бел-чырвона-белы сцяг на верхавіну 35-метровай навагодня елкі на плошчы Перамогі ў Віцебску", -- напісана на аркушы, дзе змешчаны яшчэ два фотаздымкі. На адным – Аляксандар Лукашэнка з сынам Мікалаем, на другім – Сяргей Каваленка з сынам Валянцінам. Пад імі подпіс "Адзін з іх застаўся без таты".

28 сакавіка на мосце імя Блахона была вывешана расцяжка "Свабоду палітвязням". Паводле Радыё Свабода, яе вывесілі мясцовыя актывісты руху "Малады Віцебск". 30 сакавіка расцяжка з такім самым патрабаваннем была вывешана ў самым цэнтры гораду, ну вуліцы Леніна, каля культурна-дзелавога цэнтра "Марка-сіці".

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства