viasna on patreon

У Салігорскай бібліятэцы дзейнічае Цэнтр прававой інфармацыі

2012 2012-04-02T10:45:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pravy-kniga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскія праваабаронцы вырашылі праінспэктаваць Салігорскую цэнтральную гарадскую бібліятэку на наяўнасць праваабарончай літаратуры. Як высветлілася, у бібліятэцы нават дзейнічае адмысловы Цэнтр прававой інфармацыі, які з’яўляецца філіялам Нацыянальнага ЦПІ. На запыт аб літаратуры па тэме правоў чалавека супрацоўніца цэнтру прапанавала шэраг падручнікаў ды дапаможнікаў.

У прынцыпе, калі вы жадаеце атрымаць нейкую агульную інфармацыю аб правах чалавека ці падрыхтаваць рэферат, дык зрабіць гэта можна. У бібліятэчным цэнтры маецца нават чатырохтомнае выданне “Правы чалавека: міжнародна-прававыя дакументы і практыках іх прымянення”, перададзенае у бібліятэчны фонд пару год назад мясцовым прадстаўніцтвам Беларускага Хельсінскага камітэту. Зрэшты шмат у бібліятэчным фондзе выданняў адкрыта прапагандыскіх ды маральна састарэлых..

Спроба знайсці вузкатэматычную літаратуру, прысвечаную міжнародным механізмам абароны правоў чалавека, скончылася беспаспяхова. Ні пра Камітэт па правах чалавека ААН, ні пра інструменты выкарыстання працэдур ААН для абароны сваіх правоў ды свабодаў інфармацыі ў цэнтры не знайшлося. А па скарзе ў ААН параілі пашукаць інфармацыю ў інтэрнэце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства