Актывісты непрызнанага ўладамі Саюзу знаходзяцца пад пільнай увагай следчых
https://spring96.org/be/news/512720062006-09-29T10:00:00+03002006-09-29T10:00:00+03001970-01-01T03:00:00+0300beПраваабарончы цэнтр «ВЯСНА»Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
28 верасьня ў аддзел дазнаньня Ленінскага раённага ўпраўленьня Горадні выклікалі Анжаліку Борыс. Сьледчую Натальлю Гайдаш цікавіла яе дзейнасьць на чале гэтай арганізацыі.
Анжаліка Борыс, атрымаўшы чарговую позву, наведвае кабінэты сьледчых — прычым, лічыць колькасьць выклікаў. Радыё Свабодзе яна паведаміла, што гэта быў 77 раз, калі яе выклікалі на допыт: "Я адмовілася даваць паказаньні. Пытаньне датычыла маёй цяперашняй дзейнасьці: чаму я арганізую мерапрыемствы Саюзу палякаў?”
Анжаліка Борыс гаворыць, што для яе гэта бессэнсоўнае пытаньне: паўтара году таму яе абралі кіраўніцай Саюзу палякаў дэлегаты зьезду, таму яна і займаецца гэтай дзейнасьцю. Спадарыня Борыс мяркуе, што ёй няма чаго тлумачыць міліцыянтам.
У пастарунак таксама выклікалі актывіста Саюзу палякаў Веслава Кеўляка, цікавіліся выхадам газэты “Glos znad Niemna na uchodzstwie”. Актывіст арганізацыі Мечыслаў Яскевіч і заснавальнік Саюзу палякаў Тадэвуш Гавін таксама былі выкліканыя на допыт у пракуратуру .