viasna on patreon

Ахвяра Дня Волі: звольнілі за тое, што даў апазыцыі апаратуру

2012 2012-03-27T16:18:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Дырэктара Беларускага радыётэлевізійнага перадаючага цэнтру Андрэя Караіма звольнілі пасьля таго, як ён дазволіў выкарыстаньне гукаўзмацняльнай апаратуры падчас мітынгу на плошчы Бангалор 25 сакавіка.

Арганізатары акцыі кажуць, што шэсьце і мітынг былі дазволеныя Менгарвыканкамам, а таму з БРТПЦ была заключаная дамова і заплачаныя грошы за выкарыстаньне апаратуры.

Аднак гукаўзмацняльную тэхніку арганізатары мітынгу так і не скарысталі, бо супрацоўнікі міліцыі блякавалі яе разам з аўтамабілем, які меўся даставіць гукаўзмацняльнікі на плошчу Бангалор.

27 сакавіка зрабілася вядома, што Андрэй Караім больш не ачольвае Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтар».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства