18 чэрвеня Ў Магілёве супрацоўнікі Кастрычніцкага РУУС правялі вобыск у офісе мясцовай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу
https://spring96.org/be/news/512
2003
2003-06-19T10:00:00+0300
2003-06-19T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Канфіскаваны прынтар і сістэмны кампутарны блок, дзе ўтрымлівалася важная для арганізацыі інфармацыя
Актывістам Свабоднага прафсаюзу прад’явілі санкцыю на вобыск за подпісам прокурора Кастрычніцкага раёну спадара Шчытнікава. Паводле заявы міліцыянтаў, яны затрымалі наркамана, і той паведаміў, што праз падробленыя аддрукаваныя на кампутары блянкі атрымліваў у аптэках псыхатропныя рэчывы. Міліцыянты кажуць, што наркаман назваў прафсаюзны кампутар, а каб пераканацца, так гэта ці не, вырашылі завесьці кампутар у аддзяленьне на экспэртызу.
Спробы даведацца, на якой падставе забіраюць тэхніку, заклікі да законнасьці, вынікаў не прынесьлі. Міліцыянты спасылаліся на загад начальніка. (паводле Радыё Свабода)