Віцебскія актывісты "Еўрапейскай Беларусі" вывесілі сцяг у падтрымку палітвязняў (фота)
https://spring96.org/be/news/51197
2012
2012-03-27T11:31:10+0300
2012-03-27T11:31:10+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/vitebsk_-sciagg.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бел-чырвона-белы сцяг прывісеў усяго 50 хвілін, але яго паспелі ўбачыць дзесяткі жыхароў Віцебску – ён лунаў над шашой, дзе ходзіць грамадскі транспарт.
Актывісты вывесілі сцяг на парэнчах чыгуначнага маста ў раёне вуліцы Маланаберажнай. Пад ім праходзяць 4 трамвайныя маршруты, так што бел-чырвона-белы сцяг выдатна бачылі тыя, хто ў ранішні час ехаў на працу ў бок раёнаў Маркаўшчыны і ДСК.
Потым сцяг знялі супрацоўнікі міліцыі.