viasna on patreon

Пачаліся суды над удзельнікамі суботняга канцэрту ў клубе “Ё-маё” (дадаецца)

2012 2012-03-26T11:09:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudy-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінску пачынаюцца суды над затрыманымі 24 сакавіка падчас суботняга канцэрту.  У судзе Цэнтральнага раёна  будуць разглядацца адміністратыўныя справы Аляксандра Ярашэвіча,  Мікіты Уласенкі, Яўгена Уласенкі, Яўгена Рубашкі, Уладзіміра Дзмітракова, Паўла Дзеркача, Паўла Грыневіча, Зміцера Харланчука, Паўла Беланава, Андрэя Сцяпанава, Аляксандра Педаша. У судзе Партызанскага раёна  сталіцы - Алены Дубовік. Іх вінавацяць у дробным хуліганстве па арт. 17.1. КаАП РБ.

У Ігара Трухановіча, які пры затрыманьні быў моцна збіты – чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені. Ён дагэтуль знаходзіцца ў шпіталі.

Сталі вядомыя прозвішчы суддзяў:

Аляксандр Ярашэвіч, суддзя Свістунова – штраф 3 б.в.

Мікіта Уласенка, суддзя Ясіновіч – штраф 5 б.в.

Яўген Уласенка, суддзя Вайцеховіч - штраф 4 б.в.

Яўген Рубашка, суддзя Семак – штраф 5 б.в.

Уладзімір Дзмітракоў, суддзя Якунчыхін – штраф 5 б.в.

Павел Дзяркач, суддзя Ясіновіч - штраф 4 б.в.

Павел Грыневіч, суддзя Майсейчык - 2 сутак арышту,

Зміцер Харланчук, суддзя Церашкоў - 2 сутак арышту,

Павел Беланаў, суддзя Якунчыхін – 2 сутак арышту,

Андрэй Сцяпанаў, суддзя Шабуня – 2 сутак арышту,

Аляксандр Педаш, суддзя Хадановіч- 2 сутак арышту,

Дзмітрый Гураў, суддзя Ткачова – штраф 2 б.в.

Цыкуненка Е., суддзя Бычко- 2 сутак арышту,

Васіленка А., суддзя Вайцеховіч - 2 сутак арышту.

Пад час канцэрту ў ДК МТЗ каля 19 гадзінаў больш за 100 чалавек былі затрыманыя і дастаўленыя ў Партызанскі (дзяўчаты) і Цэнтральны (хлопцы) РУУСы сталіцы. Большасць з іх адпусцілі без складаньня пратаколаў. Астатніх да суду пакінулі на Акрэсціна.

Дабрачынны канцэрт быў арганізаваны міжнародным рухам “Ежа замест бомбаў”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства