viasna on patreon

Горкі: гараджан павіншавалі з надыходзячым Днём Волі

2012 2012-03-24T21:56:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/uliotka-25.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэмакратычная супольнасць арганізавала раздачу ўлётак, прысвечаных 25 Сакавіка. Акцыя праходзіла на вуліцах горада.  

Ва ўлётках расказвалася пра тое, што гэта за дзень і навошта яго трэба памятаць.  

Грамадскі актывіст Андрэй Юркоў адзначае, што людзі станоўча рэагавалі на віншаванні са святам.

“Некаторыя казалі - Жыве Беларусь! Раз-пораз некаторыя адказвалі па-беларуску, а некаторыя перапытвалі, што гэта за свята. Мы адказвалі, што гэта свята было і яшчэ будзе дзём незалежнасці еўрапейскай Беларусі”, - кажа Андрэй Юркоў.

Акрамя гэтага Андрэй адзначае, што 25 сакавіка дэмакраты горада прыйдуць на могілку горацкага студэнта Войтэха Дамарацкага, які аддаў сваё жыццё, змагаючыся за незалежнасць нашага краю ў атрадзе Кастуся Каліноўскага.

“Мы ўскладзем кветкі на ягоную магілку і раскажам прысутным гісторыю гэтага чалавека. Войтэх, будучы 20-гадовым студэнтам акадэміі, паказаў самаахвярнасць у змаганні за незалежнасць, за што і загінуў. Пасля наведвання могілкі мы збярэмся вузкім колам і працягнем святочную праграму”, - кажа Андрэй Юркоў.

Трэба адзначыць, што віншаванні гараджан з Днём Волі ў Горках сталі добрай традыцыяй. Акцыя па раздачы ўлётак адбываецца ўжо чацверты год запар.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства