viasna on patreon

“Яны прынеслі сябе ў ахвяру за лепшую будучыню Беларусі”

2012 2012-03-24T19:12:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzen-voliii.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскія грамадскія актывісты накіроўваюць лісты і віншавальныя паштоўкі палітвязням да Дня волі і выказваюць словы падтрымкі:

Грамадскі актывіст Анатоль Сахаруша лічыць, што палітзняволеных павіншаваць трэба абавязкова. “Людзі знаходзяцца за кратамі ў невыносных умовах. Ім будзе прыемна атрымаць нашыя вестачкі і ведаць, што яны не адны, што пра іх памятаюць, -кажа Сахаруша. - Калі разабрацца - то і мы ў няволі. Як пеў Сокалаў-Воюш, у нашай краіне за сценамі турмы таксама зона”.

Актывістка Таццяны Аліхвер разглядае ліставанне з палітвязнямі як “маленькую падзяку нашым мучанікам, бо яны прынеслі сябе ў ахвяру за лепшую будучыню Беларусі”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства