viasna on patreon

Дзень Волі-2012

2012 2012-03-25T10:49:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzien-voli.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Шэсьце і мітынг, прысьвечаны 94-угодкам абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі распачнецца ў 13 -30 гадзін у Менску. Збор удзельнікаў дазволены каля будынку Акадэміі навук, шэсце па маршруце: Акадэмія навук – праспект Незалежнасьці − вуліца Сурганава – парк Дружбы народаў на пл. Бангалор. Мітынг пройдзе на плошчы Бангалор. У абласных цэнтрах і некаторых гарадах заяўнікі мітынгаў атрымалі адмовы. Многіх актывістаў загадзя папярэдзілі пра адказнасьць за несанкцыянаваныя акцыі.

Раней паведамлялася, што зарэгістраваная ў Чэхіі арганізацыя “Малады фронт” не пагадзілася з афіцыйна ўзгодненым маршрутам акцыі. Прадстаўнікі гэтай арганізацыі маюць намер адсвяткаваць Дзень Волі ў іншы час і іншым месцы.

На пляцоўцы  каля будынку Акадэміі навук людзі праходзяць праз пільны нагляд міліцыянтаў з мэталяшукальнікамі — даглядаюцца сумкі, кішэні. Некаторых не прапускаюць. Усіх здымаюць на відэа. Колькасць мітынгоўцаў перад шэсцем на плошчу Бангалор складала две з паловай - тры тысячы чалавек.

Перад пачаткам мітынгу на плошчы Бангалор стала вядома, што  аўтамабіль з арандаванай гукаўзмацняльнай затрыманы супрацоўнікамі ДАІ і адканваяваны ў Савецкіі РУУС Менска.  Выступоўцы былі вымушаныя карыстацца мегафонамі.

МЕНСК.  Каля 13 гадзін быў затрыманы актывіст аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Вадзім Кабанчук. Як паведамляе прэс-служба БХД, каля опэрнага тэатру міліцыянты спынілі аўтамабіль, якім кіраваў Кабанчук і затрымалі яго. За машынай людзі ў цывільным сачылі яшчэ пры выездзе з двара, дзе знаходзіцца офіс БХД, аднак спынілі яе толькі каля опэрнага тэатру.Актывісты БХД, якія знаходзіліся ў машыне, зьбеглі ад міліцыі. У аўтамабілі знаходзіліся матэрыялы і расьцяжка. Вадзіма Кабанчука адвезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёну Менска, пачалі апісваць рэчы, якія былі ў ягонай машыне. (Радыё "Свабода").

ГАРОДНЯ. Перад пачатакам ускладаньня кветак да помніку  паўстанцам 1863 года  ля чыгуначнага вакзалу ў 16-00 быў затрыманы Уладзімір Хільмановіч. Пра гэта паведаміў праваабаронца Віктар Сазонаў. Хільмановіча адвезлі ў Ленінскі РАУС, а праз нейкі час адпусцілі без складання пратаколу. Разам з праваабаронцам быў затрыманы сябра БСДГ Андрэй Ермашук, якога супрацоўнікі міліцыі аштрафавалі нібыта за няправільную паркоўку машыны. 

ЖОДЗІНА. Каля дзесяці гадзін раніцы затрыманы і цяпер знаходзіцца ў міліцыі актывіст АГП Юры Сілкін. Сябра Нацкома АГП Аляксандр Ваўчанін паведаміў, што  актывісты рыхтаваліся выехаць з Жодзіна ў Мінск для ўдзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных 94-й гадавіне БНР. Сілкін выйшаў за цыгарэтамі. На вуліцы да яго падышлі двое міліцыянтаў і паведамілі, што ён затрыманы. Па словах Аляксандра Валчаніна, сёння ў Жодзіне многіх наведваюць работнікі міліцыі.

ПОЛАЦАК. Міліцыя затрымала актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Віктара Калесьніка, а таксама яшчэ аднаго актывіста, які нне жадае называць сябе. Іх затрымалі па дарозе ў Менск і адвезьлі ў міліцыю Полацку.

У  Гарадку Віцебскай вобласці затрыманы актывіст кампаніі «Гавары праўду», старшыня раённай суполкі Партыі БНФ Леанід Аўтухоў. (Радыё "Свабода").

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства