viasna on patreon

25 сакавіка - святая дата для беларусаў (відэа)

2012 2012-03-25T00:48:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bnr1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У гэты дзень  у 1918 годзе была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка - вольная і незалежная дзяржава. Афіцыйна беларускія ўлады не прызнаюць гэтую дату, але прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці штогод святкуюць яе як Дзень Волі.

Сёлета заяўку на святкаванне 25 Сакавіка ў Мінску арганізатары падалі ў гарвыканкам 23 лютага. 20 сакавіка ад сталічных чыноўнікаў быў атрыманы станоўчы адказ: заяўка задаволеная па ўсіх пунктах: збор удзельнікаў і шэсце адбудзецца з 13.30 да 14.30 ад пляцоўкі каля Акадэміі навук, затым мітынг і канцэрт — з 14.30 да 17-й гадзіны ў парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор.

Аднак святкаванне Дня Волі дазволена не паўсюль. Так, гарадзенскія ўлады забаранілі правядзенне мітынгу, а супрацоўнікі міліцыі загадзя папярэджвалі заяўнікаў пра адказнасць у выпадку правядзення несанкцыянаваных акцый, якія будуць парушаць грамадскі парадак.

Што думаюць гарадзенскія грамадска-палітычныя дзеячы Віктар Сазонаў, Уладзімір Хільмановіч, Віктар Парфёненка, Алесь Кіркевіч, Юры Істомін, Сяргей Мальчык, Вадзім Саранчукоў, Эдвард Дзмухоўскі, Лявон Карповіч пра важнасць 25 Сакавіка?      

25 сакавіка - святая дата для беларусаў (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства