Чаму пра забарону мітынгу на 25 Сакавіка гарадзенцам паведамляе міліцыя?
У Гародні міліцыя папярэджвае заяўнікоў мітынгу ў Дзень Волі пра адказнасць.
20 сакавіка ў Гародні супрацоўнікі міліцыі загадзя папярэджвалі заяўнікаў мітынгу да Дня Волі на 25 сакавіка пра адказнасць у выпадку правядзення несанкцыянаваных акцый, якія будуць парушаць грамадскі парадак.
Аднаму з заяўнікоў Юрыю Істоміну тэлефанавалі з міліцыі днём і пыталіся, дзе і калі яго можна ўбачыць. На кватэру Уладзіміра Хільмановіча прадстаўнік міліцыі прыходзіў а шостай вечара, але гаспадара яшчэ не было дома. Пазней маёр міліцыі патэлефанаваў на хатні нумар і спытаў, ці будзе ён дома. Хільмановіч пацвердзіў, што будзе, пасля чаго маёр прыехаў і паведаміў, што заяўнікам у правядзенні мітынгу 25 сакавіка ў Гародні адмоўлена.
Між тым за пяць дзён да заяўленага мерапрыемства гарвыканкам так і не паведаміў заяўнікам сваё афіцыйнае рашэнне. Нібыта рашэнне пра адмову было прынятае 19-га сакавіка.
Улады не знайшлі магчымасці праінфармаваць грамадскіх актывістаў?