Разгляд справы Мечыслава Яськевіча перанесены на 4 кастрычніка
Як паведаміў гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў, 26 верасьня ў судзе Ленінскага раённага суда Гродна пачаўся разгляд справы актывіста непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Мечыслава Яскевіча, якога вінавацяць ў дробным хуліганстве. Судзьдзя Людміла Козел, пасля таго як адвакат Уладзімір Кісялевіч запрасіў выклікаць у суд дадаткава некалькіх сьведкаў, перанесла разгляд справы на чацьвёртага кастрычніка.
Нагадаем, што судзьдзя Зінаіда Барцэвіч на папярэднім разглядзе справы Яськевіча, якая адбылася 22-га жніўня, не знайшла ў ягоных дзеяньнях складу правапарушэньня і апраўдала гарадзенскага актывіста. Яго абвінавачвалі ў тым, што пад час малебну на вайсковых могілках ён разам з Андрэям Пачобутам перашкаджалі працаваць здымачнай групе абласнога тэлебачаньня, якое рабіла сюжэт пра ўшанаваньне памяці польскіх жаўнераў. У выніку канфлікту Андрэй Пачобут і Мечыслаў Яскевіч 4 сутак адседзелі ў спецпрымальніку, пасьля чаго Андрэя Пачобута асудзілі на 10 сутак адміністратыўнага арышту, а сп. Яскевіча апраўдалі.
Зараз, пасля адмены абласным судом апраўдальнага рашэньня судзьдзі Зінаіды Барцэвіч па Мечаславу Яскевічу, працэс над ім аднавіўся.