viasna on patreon

19 чэрвеня ў 10.00 на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску адбыўся несанкцыянаваны пікет у абарону Беларускага ліцэя.

2003 2003-06-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У пікеце прынялі ўдзел выкладчыкі, бацькі, але больш за ўсё – навучэнцы.
Галоўныя патрабаваньні – пакінуць на пасадзе дырэктара Уладзміра Коласа і захаваць за ліцэем ягоны статус – Беларускага ліцэю

Пры выхадзе з будынку ліцэю дарогу ўдзельнікам акцыі перакрылі супрацоўнікі АМАПу. Давялося дабірацца да Кастрычніцкай плошчы дварамі.

Пасьля пікету ў памяшканьні ліцэя адбыўся сход бацькоў і вучняў, на якім абмяркоўваўся далейшы план дзеяньняў. Пры гэтым супрацоўнікі міліцыі прысутнічалі каля актавай залі ліцэю.

Па папярэдніх дадазеных пакуль затрыманьняў не было.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства