viasna on patreon

У Бялынічах да Дня волі распаўсюдзілі дэмакратычныя выданні

2012 2012-03-23T12:33:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vydanni_magilioushchyny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
спецвыпускі маланакладных газет “Паходня” і “Магілёўскі Выбар”

спецвыпускі маланакладных газет “Паходня” і “Магілёўскі Выбар”

У райцэнтры Бялынічы 22 сакавіка адбылася акцыя, прымеркаваная да святкавання Дня Волі. Мясцовыя грамадскія актывісты распаўсюджвалі сярод жыхароў гарадскога пасёлка  спецвыпускі маланакладных газет “Паходня” і “Магілёўскі Выбар” з гістарычнымі матэрыяламі пра адраджэнне беларускай дзяржавы ў 1918 годзе.

Па словах грамадскага актывіста Барыса Вырвіча, акцыя прайшла без перашкодна:

“Усяго мы распаўсюдзілі ў Бялынічах і аграгарадках Вялікая Машчаніца і Цяхцін некалькі соцен экзэмпляраў незалежных газет “Паходня” і “Магілёскі Выбар”. Гэтыя нумары выданняў спецыяльна падрыхтаваны да Дня Волі, утрымліваюць шэраг гістарычных матэрыялаў пра лёсавызначальную для Беларусі падзею. Людзі бралі газеты вельмі ахвотна, практычна не адмаўляліся. Ніякіх перашкодаў нам не чынілі”.

На здымку: Індывідуальны прадпрымальнік, сябра ПБНФ Мікалай Мяцеліца распаўсюджвае газеты ў сваёй краме.

Праводзілі акцыю мясцовыя актывісты партыі БНФ і кампаніі “Гавары праўду”.

Сябра ПБНФ Мікалай Мяцеліца распаўсюджвае газеты ў сваёй краме

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства