viasna on patreon

Магілёўскі аблсуд накіраваў справу пра адмову ад дактыласкапіі на перагляд

2012 2012-03-22T14:22:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud8.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 сакавіка судзя абласнога суда Мікалай Гладкі накіраваў справу Андрэя Патрэева на новы разгляд у суд Ленінскага раёна Магілёва - без аргументацыі і матывацыі.

Нагадаем, што магілёвец адмовіўся праходзіць дактыласкапію, за што суддзя Ленінскага суда Станіслаў Шандаровіч пакараў яго штрафам у памеры 700 тысяч рублёў. Андрэй Патрэеў не пагадзіўся з такім рашэннем суда і падаў скаргу ў Магілёўскі абласны суд.

Пра тое, што на яго складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні, мужчына даведаўся толькі з судовай позвы. Высветлілася, што, калі Патрэеў знаходзіўся ў працоўным адпачынку, па месцы яго працы прыйшоў участковы міліцыянт і склаў пратакол, нягледзячы на яго адсутнасць. Таксма ў пратаколе міліцыянт няправільна пазначыў дату нараджэння “правапарушальніка”.

“Па-першае, прайшоў двухмесячны тэрмін з моманту здзяйснення майго “правапарушэння” і таму суддзя Ленінскага суда Станіслаў Шандаровіч не меў права разглядаць маю справу, - кажа Андрэй Патрэеў. - Па-другое, у законе адсутнічае распарацаваны парадак праходжання дактыласкапіі ў парушэнне Указа Аляксандра Лукашэнкі для ваеннабавязаных, які мусіць быць узгоднены з Міністэрствам абароны. У сувязі з тым, што парадак не прапісаны, то, адпаведна, і патрабаванне пра праходжанне дактыласкапіі таксама незаконнае. Па-трэцяе, само абавязальніцтва пра праходжанне дактыласкапіі, якое спрабавалі мне ўручыць, не адпавядае зацверджанай форме і з’яўляецца ўласнай творчасцю мясцовай міліцыі. У іх варыянце напісана, што з моманту ўручэння абавязальніцтва цягам 10 дзён я мусіў прайсці дактыласкапію. У арыгінале ж напісана, што я гэта павінен зрабіць цягам месяцу з моманту працаўладкавання”.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што на яго памяці гэта першы выпадак, калі справа з нагоды адмовы праходзіць дактыласкапію была адпраўлена на новы разгляд.

“Мы рыхтуем скаргу на імя старшыні магілёўскага абласнога суда спадара Ткачова, бо суддзя мусіў быў спыніць гэтую справу, а не адпраўляць яе на перагляд. Яго рашэнне незаконнае”, - лічыць Барыс Бухель.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства