Барысаў: Пасля 10 сутак арышту выйшаў на волю Ігар Аскерка
21 сакавіка скончыўся 10-сутачны тэрмін адміністрацыйнага арышту актывіста Ігара Аскеркі, які быў затрыманы 11 сакавіка ў судзе Барысаўскага раёна пасля таго, як разгарнуў плакаты ў падтрымку свайго бацькі Анатоля Аскеркі.
Сябры сустракалі Ігара сёння каля будынка Барысаўскага РАУС з кветкамі. Актывіст правёў адзіночную акцыю каля мясцовага суда ў падтрымку арыштаванага на 15 сутак за пікет у дзень нараджэння Андрэя Саннікава бацькі Анатоля Аскеркі.
Як распавёў Ігар, галоўнай праблемай адсідкі была тая дзіўная акалічнасць, што ў ІЧУ не хапае талерак: «Даводзілася некалькім людзям есць з адной талеркі. Яшчэ ў камерах вельмі холадна. З бацькам я ні разу не бачыўся, колькі ні прасіў, нават на прагулку нас выводзілі ў розны час».
Ігару Аскерка прыйдзецца заплаціць за 10-сутачнае знаходжанне ў ІЧУ Барысаўскага РАУС 175 тысяч беларускіх рублёў. Яго бацька выйдзе на волю ў суботу 24 сакавіка.