viasna on patreon

Мікіту Каваленку ў міліцыі прапанавалі выбраць артыкул, па якому асудзілі на 6 сутак

2012 2012-03-22T09:59:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 сакавіка пад вечар ў цэнтры Менска ў метро быў затрыманы актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Мікіта Каваленка. Перад гэтым ён набыў квіткі на цягнік да Калінкавічаў. У аддзяленьні мілыцыі юнаку цынічна прапанавалі выбраць артыкул, па якому будзе складзены адміністратыўны пратакол: альбо 23.34 КаАП РБ (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве), альбо 17.1 (дробнае хуліганства). Урэшце, міліцыянты абралі другі варыянт.

Справа Каваленкі разглядалася судом Цэнтральнага раёна Менска. Прысуд - 6 сутак арышту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства