Вінцук Вячорка таксама трапіў у спіс невыязных
https://spring96.org/be/news/51053
2012
2012-03-22T09:31:37+0300
2012-03-22T09:31:37+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Грамадскі дзеяч, былы кіраўнік Партыі БНФ, не змог выехаць у Чэхію. Як паведаміў у сацыяльных сетках Франак Вячорка, учора ўвечары Вінцук Вячорка разам з 14-гадовай дачкой Ружанай быў спынены на мяжы ў Брэсце.
Дарэчы, некалькі дзён таму Вячорка спраўдзіў, што не мае забароны на выезд у замежжа, аднак на мяжы яму паведамілі пра "іншыя" інструкцыі.
Нагадаем, ужо вядома, што ў спіс невыязных з Беларусі патрапілі палітыкі Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін, Віктар Карняенка, Валерый Ухналёў, Станіслаў Шушкевіч, праваабаронцы Валянцін Стэфановіч, Гары Паганяйла і Алег Гулак, журналісты Андрэй Дынько, Жанна Літвіна, Міхась Янчук, а таксама яшчэ шэраг асобаў.