viasna on patreon

Украінскага медыяэксперта не пусцілі ў Беларусь

2012 2012-03-22T09:03:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

20 сакавіка ўкраінскаму медыяэксперту Алегу Хаменка не дазволілі ўехаць у Беларусь. Украінскі парламенцкі камітэт па пытаннях свабоды слова і інфармацыі афіцыйна патрабуе ад Міністэрства замежных спраў Украіны выказаць пратэст супраць дзеянняў Беларусі.

Пра гэта паведаміў сябра камітэта, член фракцыі «БЮТ-Бацькаўшчына» Андрэй Шаўчэнка.

Як распавёў Алег Хамянок, ён ехаў у Беларусь для таго, каб кансультаваць адзін з выдавецкіх дамоў. На пашпартным кантролі ў Мінску ён даведаўся, што значыцца ў спісе асобаў, якім забаронены ўезд у Беларусь, і ўвечары таго ж дня — 20 сакавіка — яго адправілі самалётам назад у Кіеў. Па словах спадара Хамянка, супрацоўнік пасольства Украіны ў Беларусі па тэлефоне сказаў яму, што нічым не можа дапамагчы.

Хамянок — дарадца па пытаннях СМІ Internews Network. Апошняя арганізацыя лічыцца сярод тых, чыя дзейнасць на тэрыторыі Беларусі забароненая. Хамянок адзначае, што гэтая яго паездка ніяк не была звязана з Internews Network, а ажыццяўлялася з мэтай асабістага кансультавання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства