У Мінску незалежных журналістаў таксама пачалі выклікаць у пракуратуру
https://spring96.org/be/news/51050
2012
2012-03-22T08:05:38+0300
2012-03-22T08:05:38+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У сераду, 21 сакавіка, тэлефонныя “запрашэнні” атрымалі сябры ГА “БАЖ” Вольга Чайчыц і Зміцер Краўчук.
Абодвух выклікаюць на раніцу 22-га: Вольгу – у Пракуратуру РБ, што на Інтэрнацыянальнай, а Змітра – у гарадскую, што на Ракаўскай.
Нагадаем, што для ўсіх незалежных журналістаў у рэгіёнах, якія ў гэтым годзе таксама былі выкліканыя ў органы пракуратуры, візіты сканчаліся ўручэннем пісьмовых папярэджанняў.
Зміцер Кісель (Брэст) – 19 сакавіка (папярджанне датавана 27-м лютага).
Гражына Шалкевіч (Гродна) – 27 лютага.
Аляксандр Дзянісаў і Віктар Парфёненка (Гродна) – 21 лютага.
Мікола Дзячэня (Гродна) – 16 лютага.
Нядаўні зварот ГА “БАЖ” у Гродзенскую пракуратуру ў звязку з гэтымі падзеямі плёну не даў.