Міліцыя забараняе святкаванне Дня Волі і ў Слоніме
У Слоніме міліцыя папярэджвае мясцовых актывістаў аб тым, каб яны не прымалі ніякага ўдзелу ў святочных мерапрыемствах 25 Сакавіка.
Так, супрацоўнік міліцыі наведаў кіраўніка Слонімскай суполкі БНФ Івана Шэгу на працы і папрасіў падпісаць дакумент аб тым, што ён папярэджаны наконт удзелу у якіх-небудзь святочнасцях. Іван Шэга адмовіўся падпісваць такі дакумент. Папярэджваюцца і іншыя ўдзельнікі будучага мерапрыемства.
Нагадаем, што Слонімскі райвыканкам не дазволіў правядзенне ў гарадскім парку масавага мерапрыемства на Дзень Волі, як гэта адбываецца ў апошнія гады. Аднак дэмакратычная грамадскасць горада намерана адзначаць сваё вялікае свята. У гэты дзень запланавана наведванне магілы кіраўніка паўстання 1830-1831 гадоў Міхала Валовіча ў вёсцы Парэчча і ўскладанне кветак, а таксама футбольны турнір паміж камандамі партыйных суполак, якія дзейнічаюць на Слонімшчыне.